Пратэстоўцы блакуюць будынак мэрыі Ерэвана


Некалькі тысячаў чалавек у Ерэване пачалі блакаваць мэрыю гораду. Да гэтага іх прызваў дэпутат парламенту і лідар пратэсту Нікол Пашыньян.

«Перакрыйце ўсе падыходы да будынку. Мы праводзім мірную акцыю грамадзянскага непадпарадкавання», – перадае словы Пашыньяна агенцыя ТАСС.

У адказ на дзеянні апазіцыі паліцыя сцягвае сілы ў цэнтр гораду, працягваюцца затрыманні актывістаў.

Нагадаем, што ўчора ў Арменіі адбыліся выбары прэм’ер-міністра. 9 красавіка новаабраны прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісян распусціў урад. Пасля завяршэння прэзідэнцкага тэрміну былога кіраўніка краіны, уступіў у сілу новы тэкст канстытуцыі Арменіі, згодна з якім рэспубліка становіцца парламенцкай і ўлада будзе засяроджаная ў руках урада, а не прэзідэнта. Кіроўная кааліцыя высунула на пост прэмʼер-міністра Сержа Саргсьяна, які з 2008 да 2018 года займаў пасаду прэзідэнта. Гэтае рашэнне сталася прычынай пратэстаў. Учора Саргсьяна абралі на пост прэмʼер-міністра.

ГА, belsat.eu. Фота: Artyom Geodakyan / TASS /FORUM

Стужка навінаў