Пратэстоўца, які даў поўху аператару БТ, пакаралі двума гадамі калоніі


Вячаслава Ламаносава затрымалі на пратэставым маршы 25 кастрычніка.

52-гадоваму Вячаславу Ламаносаву выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 339 («Зацятае хуліганства») і ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Ламаносава затрымалі на пратэставым маршы 25 кастрычніка, амапаўцы яго моцна збілі (зламалі тры рабрыны і палец).

Вячаслаў Ламаносаў.
Фота: «Народная воля»

Пацярпелы тэлеаператар БТ Іван Мартыновіч на абвяшчэнне прысуду не з’явіўся. Учора падчас пасяджэння ён прасіў не ўжываць да Ламаносава пакарання, звязанага з пазбаўленнем волі. Ён сказаў, што не мае да яго ніякіх матэрыяльных прэтэнзіяў. Аднак суддзя цалкам задаволіла просьбу дзяржаўнага абвінаваўцы, які палічыў віну Ламаносава даказанай і папрасіў пакараць яго двума гадамі калоніі агульнага рэжыму.

ІК, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў