Пратэст у Тбілісі: цэнтр горада заблакаваны, а пратэстоўцы патрабуюць паставіць ім біяпрыбіральні


12 траўня 2018 г. Тбілісі (Грузія). Каля 4000 пратэстоўцаў прыйшлі на праспект Руставэлі да старога будынку парламента (новы знаходзіцца ў Кутаісі). Фота – REUTERS/David Mdzinarishvili

Удзельнікі стыхійнай акцыі пратэсту патрабуюць сустрэчы з уладамі Грузіі.

Нагадаем, што ў ноч на 12 траўня паліцыя зладзіла антынаркатычны рэйд у трох начных клубах Тбілісі (людзей вывелі на вуліцу). Гэта выклікала абурэнне наведнікаў клубаў і некалькі сотняў чалавек выйшлі на пратэст, які скончыўся затрыманнямі.

Паводле афіцыйных звестак, падчас рэйду праваахоўнікі затрымалі восем асобаў, якія маглі прадаваць наркотыкі.

У другой палове дня 12 траўня каля будынку грузінскага парламента было ужо некалькі тысячаў пратэстоўцаў. Яны дамагаюцца адстаўкі прэм’ера Георгія Квірыкашвілі і міністра ўнутраных справаў Грузіі Георгія Гахарыо.

Мітынгоўцы не выступаюць супраць барацьбы з наркагандлярамі, але не хочуць, каб гэта адбывалася коштам іхных правоў.

Па стане на 22:00 цэнтр Тбілісі паралізаваны.

Удзельнікі пратэсту патрабуюць ад мясцовых уладаў паставіць ім біяпрыбіральні і сметніцы.

Ініцыятарам акцыі пратэсту стаў рух «Белы шум», які сярод іншага, змагаецца за легалізацыю легкіх наркотыкаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў