Пратэст супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасці: без затрыманых, без музыкі і без лозунгаў


На плошчы актывісты збіраюць подпісы, а міліцыя папярэджвае пра недапушчальнасць удзелу ў несанкцыянаванай акцыі.

Міліцыя папярэджвае пра недапушчальнасць удзелу ў несанкцыянаванай акцыі. Фота belsat.eu

На традыцыйнай нядзельнай акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасці сабраліся больш за 200 чалавек. Гэта дадзеныя на 12.40. Як перадаюць карэспандэнты «Белсату» з месца падзеяў, улады занялі цэнтральную плошчу для правядзення спартовага свята – таму пратэстоўцы былі вымушаныя перайсці на другі бок плошчы, да помніка Леніна.

Пратэсты ў Берасці. Фота belsat.eu

На плошчы актывісты збіраюць подпісы. Міліцыя папярэджвае ўсіх пра тое, што нельга ўдзельнічаць у несанкцыянаванай акцыі.

Пратэсты ў Берасці. Улады занялі цэнтральную плошчу для правядзення спартовага свята. Фота belsat.eu

На акцыі пратэстоўцы пачалі новы збор подпісаў да кіраўніка дзяржавы з патрабаваннем закрыць акумулятарны завод. Мінулыя звароты, нават той, які сабраў каля 40 тысяч подпісаў, нічога не далі.

На спартовае свята сабралася больш за 500 чалавек, бо па школах былі адпраўлены адмысловыя паперы. Фота: тэлеграм канал NEXTA

Па традыцыі праціўнікі заводу прайшлі па вуліцах Берасця. У прагулянцы абралі ўдзел каля 260 чалавек. Гэтым разам была самая ціхая і спакойная акцыі, яе ўдзельнікі не скандавалі ніякіх лозунгаў.

Праціўнікі будаўніцтва заводу зноў прайшліся па цэнтры Берасця. Гэтым разам без воклічаў і музыкі. Фота: belsat.eu
Праціўнікі будаўніцтва заводу зноў прайшліся па цэнтры Берасця. Гэтым разам без воклічаў і музыкі. Фота: belsat.eu

Шэсць чалавек, што былі выкліканы ў міліцыю перад сённяшняй акцыяй, адпушчаныя: на пяцёх складзеныя пратаколы па 23.34 КаАП РБ (парушэнне правядзення масавых мерапрыемстваў), аднаго проста апыталі. Сённяшняя акцыя скончылася без затрыманняў, але пасля яе ў некалькі чалавек міліцыя перапісала пашпартныя дадзеныя.

АС фота аўтара belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары