Пратэст прадпрымальнікаў у здымках


У Менску адбыўся другі пратэст прадпрымальнікаў. Сёння на Кастрычніцкай плошчы сабраліся некалькі соцень чалавек – меней, як мінулым разам.

Заміналі ў правядзенні акцыі міліцыянты, якія пачалі цісканіну, паспрабаваўшы перапісаць прысутных і адабраць мегафон у прамоўцаў, а таксама перашкаджалі снегапрыборачныя машыны.

Затрыманняў не было. Наступную сустрэчу прадпрымальнікі правядуць 28 лютага ў нядзелю а 15:00.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў