Пратэст масквічоў каля мэрыі яшчэ не распачаўся, але паліцыя ўжо затрымлівае людзей


Незарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты Маскоўскай гарадской думы, а таксама палітык Аляксей Навальны заклікалі неабыякавых масквічоў прыйсці да будынку мэрыі на пратэст у сувязі з масавым нядопускам незалежных кандыдатаў на выбары. Улады ўжо заявілі пра незаконнасць акцыі.

Мітынг разагналі. Больш інфармацыі ТУТ >>>

13:30

На Цвярской, паводле блогера Іллі Варламава, пачалі затрымліваць журналістаў.

13:10

На Цвярской вуліцы затрымалі ўжо 21 чалавека, падае «МБХ Медиа».

Таксама стала вядома пра затрыманні незарэгістраваных кандыдатаў Дзмітрыя Гудкова і Юлію Галяміну.

13:01

Радыёвядоўца Васіль Стрэльнікаў распавёў ў «Інстаграме», што ў цэнтры Масквы не прадаюць напоі ў шкляных бутэльках.

Кадр са «гісторыяў» Васіля Стрэльнікава ў «Інстаграме»

За дзве гадзіны да акцыі каля мэрыі паліцыянты ўжо затрымалі шасцярых чалавек. Вядома, што адзін з затрыманых, Дзмітрый Качаргін, прыехаў з Сочы, падае «ОВД-инфо». Качаргін катаўся на скейтбордзе каля мэрыі і фатаграфаваў аўтазакі, пасля гэтага яго без тлумачэння прычынаў затрымалі. Усіх шасцярых збіраюцца везці ў адзін з аддзелаў паліцыі, аднак невядома які.

Пра сваё затрыманне раніцай паведаміў дырэктар Фонду барацьбы з карупцыяй, незалежны кандыдат на выбарах у Масгардуму Іван Жданаў.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў