Пратэрмінаваныя даўгі прамысловых прадпрыемстваў выраслі амаль на чвэрць


Пратэрмінаваная запазычанасць прамысловых прадпрыемстваў Беларусь па крэдытах і пазыках на 1 лістапада склала Br 1,73 млрд. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

З пачатку года рост пратэрмінаванай запазычанасці склаў 22,9 %, за кастрычнік – на 3%.

Агульная запазычанасць склала Br 41,82 млрд, што на 1,6 % менш, чым на 1 студзеня, і на 1,4 % менш, чым на 1 кастрычніка.

Hавiны
За год кошт нафты для беларускіх НПЗ вырас на 34 %
2019.12.20 11:27

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць за 11 месяцаў зменшылася на 8 % да Br 3,34 млрд, а ў кастрычніку павялічылася на 1,9%.

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць павялічылася з 1 студзеня на 0,2 % і на 1 лістапада склала Br 4,6 млрд (за кастрычнік яна знізілася на 1,7 %).

МГ belsat.eu

Стужка навінаў