Праспект Незалежнасці сёння будзе перакрыты


Цяжкасці кіроўцы і пешаходы спазнаюць праз эстафету агню ІІ Еўрапейскіх гульняў.

Плануецца, мерапрыемства пройдзе з 11:30 да 14.00 і пройдзе на праспекце Незалежнасці ад Нацыянальнай бібліятэкі праз плошчу Я.Коласа – плошчу Перамогі – і да Кастрычніцкай плошчы.

Hавiны
Бетонныя блокі прыбралі. Як Менск рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў. ФОТА
2019.06.12 16:10

Беларусь прыме II Еўрапейскія гульні з 21 да 30 чэрвеня сёлета. Міжнародныя комплексныя спартовыя спаборніцтвы сярод спартоўцаў Еўропы ўпершыню праводзіліся ў Азербайджане чатырыг гады таму.

Падчас правядзення Гульняў чакаецца, што ў беларускую сталіцу прыедуць больш за 4 тысячы спартоўцаў, каля 2 тысячаў трэнераў і абслугоўваючага персаналу.

Спаборніцтвы пройдуць на найбуйнейшых спартыўных збудаваннях Менска, у тым ліку на стадыёне «Дынама», «Менск-арэна», «Чыжоўка-Арэна».

Hавiны
«Якія Еўрапейскія гульні? У нас дзеці спяць на ложках часоў СССР»
2019.06.17 11:13
Стужка навінаў