Прарыву Лукашэнкі на Захад не будзе

Захад працягвае рэалізоўваць план палітычнага і дыпламатычнага «гіпнатызавання Лукашэнкі» і яго дыстанцыявання ад Масквы – то пасылаючы ў Менск афіцыйныя дэлегацыі, то запрашаючы кіраўніка Беларусі на важныя міжнародныя падзеі. Але на ўсе гэтыя падыходы паглыблення і пашырэння дыялогу Менск адказвае дыпламатычным фармалізмам ці проста адмовай. Усе намаганні дарэмныя, прарыву не будзе, ды і наагул прарывацца на Захад Лукашэнка не збіраецца.

Kremlin Pool, Russian Look / FORUM

Грэбаванне і непавага?

Два гады таму Лукашэнка не паехаў на саміт Усходняга партнёрства, спаслаўшыся на важны візіт у Буда-Кашалёва, летась – праігнараваў урачыстасці ў Парыжы, звязаныя са 100-годдзем заканчэння Першай сусветнай вайны. Сёлета ён адмовіўся прысутнічаць у Польшчы на значнай ва ўсіх адносінах падзеі, прымеркаванай да пачатку Другой сусветнай вайны.

З аднаго боку, запрашэнні Лукашэнкі на такія падзеі можна ацэньваць як грэбаванне прынцыпамі і каштоўнасцямі дэмакратыі, непавагу да ахвяраў аўтарытарызму. З іншага боку, для самой Беларусі гэта магло б стаць значнай падзеяй, узмацніць сімвалічныя геапалітычныя элементы яе незалежнасці, умацаваць пазіцыі на міжнароднай арэне. Але для ўлады інтарэсы Беларусі значэння не маюць.

Hавiны
«Rzeczpospolita»: Лукашэнка не паедзе ў Варшаву праз Пуціна
2019.08.27 13:49

Захад быў і застаецца ворагам

Цяперашняя адмова прыехаць у Польшчу наўрад ці звязаная з тым, што Варшава не запрасіла на падзею высокую дэлегацыю з Расеі. Бо, напрыклад, у Парыж Пуцін прыехаў, але гэта не паўплывала на рашэнне Лукашэнкі не наведваць падзею ў Францыі. Прычына непрыезду больш грунтоўная: развіццё стасункаў з Захадам у практычнай сферы не ўбудоўваецца ў вобраз мыслення Лукашэнкі. Захад быў і застаецца для яго ворагам, і там Лукашэнка ніколі не будзе адчуваць сябе сваім.

ВІДЭА
Лукашэнка не паляціць на саміт Усходняга партнёрства у Брусэль
2017.11.21 11:02

Уся сістэма яго палітычных каштоўнасцяў, прапаганды і ідэалогіі ў краіне грунтуецца на савецкіх міфах і сімвалах, на савецкай трактоўцы гісторыі і падзеяў часоў Другой сусветнай вайны. Беларуская дзяржаўная ідэалагічная канструкцыя будуецца на двух ключавых датах: 22 чэрвеня 1941 года і 9 траўня 1945-га. Усяго астатняга, што выходзіць за рамкі ўяўлення аб Вялікай Айчыннай вайне, быццам не існуе. Асабліва, калі ўлічыць, што СССР адыграў сваю ролю ў развязванні Другой Сусветнай вайны.

Перажыць перадвыбарчы год без узрушэнняў

Зараз узаемаадносіны паміж Еўропай і беларускай уладай дасягнулі сваёй мяжы. Для далейшага паглыблення дыялогу або ўцягвання Беларусі ў Еўропу няма неабходных умоў і магчымасцяў. Беларускі рэжым ужо дэмакратызаваў і лібералізаваў усё, што толькі мог. Удзел у еўрапейскіх палітычных падзеях і праектах не дасць рэжыму больш, чым можа даць і дае Расея, таму міжнародныя сустрэчы на самой справе не маюць ніякага практычнага значэння і цікавасці для Лукашэнкі.

Hавiны
Мясніковіч паляціць у Парыж замест Лукашэнкі
2018.11.08 14:21

А калі ўлічыць да таго ж даволі цяжкія адносіны з Расеяй, прымус да інтэграцыі, то візіты ў Брусель, Парыж і Варшаву маглі б падштурхнуць Маскву да больш маштабнага ціску на Беларусь. Для Лукашэнкі важна перажыць гэты перадвыбарчы год без узрушэнняў і канфліктаў з Расеяй. Галоўная задача ўнутранай і вонкавай палітыкі Беларусі – захаваць грамадства ў балотным стане. Візіт жа Лукашэнка ў Польшчу мог бы справакаваць непатрэбны рух вакол Беларусі, новыя інфармацыйныя і палітычныя атакі, абвінавачванні з боку Расеі ў здрадзе.

Hавiны
У адміністрацыі Лукашэнкі пацвердзілі інфармацыю пра сустрэчу з дарадцам Трампа
2019.08.27 12:59

У сваю чаргу, пастаянная аглядка на Маскву яшчэ раз падкрэслівае несамастойнасць беларускай улады ў прыняцці рашэнняў. Праблема ў тым, што Захад працягвае ігнараваць відавочную рэч: няма ніякага «геапалітычнага нахілу» у бок Расеі, а ёсць практычна поўная залежнасць Беларусі ад Росі. Таму, калі гаворка ідзе пра аднаўленне геапалітычнага балансу, то немагчыма аднавіць тое, чаго няма.

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў