Прарасейская партыя і папулісты набралі большасць галасоў на парламенцкіх выбарах у Латвіі


Партыі «Згода» удалося набраць 19,9 % галасоў. Праеўрапейскі рух «Для развіцця/За!» атрымаў 12 %. Папулісцкія партыі «Каму належыць дзяржава?» (КНД) і «Новыя кансерватары» разам набралі 27,6 %.

Крыніца: rus.delfi.lv

«Згода» атрымае 24 месцы ў Сейме. «Новыя кансерватары» – 16, КНД – 15 месцаў.

Раней правыя партыі фармавалі кааліцыі адзін з адным, каб не дапусціць ва ўрад дэпутатаў ад «Згоды».

Цяпер у аб’яднання, за якое традыцыйна галасуе рускамоўнае насельніцтва краіны, ёсць шанец сфармаваць кааліцыю разам з папулісцкімі сіламі, піша bbc.com.

Аднак паводле rus.delfi.lv, усе партыі, якія пераадолелі 5-адсоткавы бар’ер, адмовіліся ад кааліцыйнай супрацы з партыяй «Згода». Верагодна, што прарасейская партыя зноў застанецца ў апазіцыі.

Галасаванне прайшло ў суботу, 6 кастрычніка. Яўка склала 54,51 %.

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.com, rus.delfi.lv

Стужка навінаў