Прапагандыст Кісялёў паспрачаўся з Дудзём пра яйкі і папрасіў яго зняць штаны


Журналіст Юрый Дудзь запрасіў генеральнага дырэктара дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» і вядоўцу «Вести недели» Дзмітрыя Кісялёва.

Дудзь намагаўся задаць аўтару выразу пра радыеактыўны попел правакацыйныя пытанні наконт ягонага багацця і дарагой нерухомасці. Аднак той адмовіўся абмяркоўваць грошы ды запытаў, ці той можа паказаць яму свой маленькі чэлес.

«Мая мама мяне вучыла, што казаць пра грошы не вельмі прыстойна. Нават пра памер пенсіі. Проста джэнтльмены пра грошы не размаўляюць».

Галоўныя тэзісы Кісялёва: рост цэнаў – гэта не навіна і не драматычная праблема для расейцаў, а Пуцін – найлепшы кіраўнік за шмат стагоддзяў і любіць яго па-хрысціянску.

Паводле прапагандыста, Пуцін даў людзям надзею і зрабіў жыццё больш бяспечным.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў