Прапагандыст БТ апублікаваў запіску ААЦ: там сцвярджаецца, што рэйтынг Лукашэнкі – 76%

Палітычны аглядальнік «Белтэлерадыёкампаніі» Андрэй Крывашэін у сваім Фэйсбуку апублікаваў запіску за подпісам начальніка Аператыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзідэнце Андрэя Паўлючэнкі. Запіска прызначалася асабіста Аляксандру Лукашэнку.

У дакуменце сцвярджаецца, што ў лютым 2020 года пачало назірацца падзенне ўзроўню даверу да ўлады. Нібыта ў сакавіку рэйтынг Лукашэнкі складаў 60% па краіне і прыкладна 52% у Менску. Паводле ААЦ, падзенне даверу адбылося праз тое, што беларусы былі не задаволеныя дзеяннямі ўладаў падчас пандэміі каронавірусу. Таксама на сітуацыю паўплывала пагаршэнне сацыяльна-эканамічнага становішча.

Крыніца: Facebook

Аднак у дакуменце сцвярджаецца: потым давер да Лукашэнкі нібыта пачаў расці. У чэрвені ён быццам бы вырас да узроўню ў 76%, а ў бліжэйшай перспектыве можа дасягнуць 80%, «што практычна выключае сур’ёзныя электаральныя рызыкі».

ІІ belsat.eu

Hавiны