Лукашэнка звярнуўся да беларусаў: Беларусь – наша, любімая. А любімую не аддаюць!


Выступ кіраўніка Беларусі з пасланнем да народу і парламенту распачаўся а 12-й і доўжыўся 1,5 гадзіны.

Аляксандр Лукашэнка пачаў прамову здалёк. Ён заявіў, што свет захапіла бязладдзе і ваенныя канфлікты.

Картэж Аляксандра Лукашэнкі. 4 жніўня.
Фота: «Белсат»

«Трасе ўсю планету»

Затрышмаў па швах Еўрапескі Саюз. І гэта толькі пачатак. Каб разумець што адбываецца з намі, трэба разумець, што адбываецца ў свеце. Свет робіцца ўсё больш непрадказальным. Пандэмія агаліла ўсе сістэмныя праблемы. Планета скачваецца да прорвы.

Расея баіцца нас страціць, таму што ў яе не засталося саюзнікаў.

Беларусь – адзінае спакойнае звяно ў цэнтры Еўразіі, якое жыве сваім розумам.

І вось таму сёння – на разрыў! І Расея баіцца нас страціць, бо акрамя нас у яе не засталося па-сапраўднаму блізкіх саюзнікаў, і Захад у апошні час стаў праяўляць да нас усё больш прадметную цікавасць

Беларусь не сябруе з кімсьці супраць кагосьці. Мы за шматвектарнасць. Расея заўсёды будзе бліжэйшым саюзнікам. Нягледзячы на тое, што брацкія адносіны памяняла на партнёрскія. Дарэмна.

Палац Рэспублікі.
Фота: «Белсат»

Самым складаным стала эпідэмія

Мы справіліся з бядою і здалі іспыт. Той, хто не сляпы, гэта бачыць. Сляпы – не ўбачыць.

Дактары круціліся як маглі. Многія людзі былі незадаволеныя, але была адэкватная рэакцыя ўлады на крытыку.

Дзякуй людзям, якія не паддаліся паніцы. Бясплатныя абеды, валанцёрства, збор грошай. Асобная падзяка парламенту. Вы выратавалі асноўную масу старых.

Не трэба панікаваць. Трэба давяраць дактарам, уладзе, калі вы яе абралі.

Каб быць здаровым, трэба правільна харчавацца, патрэбнае свежае паветра і заняткі спортам. Кажа вам чалавек, які сам гэта прайшоў. Будзеце сядзець дома – будзеце хварэць.

Цяпер нельга нічога разбураць

Лукашэнка сцвярджае, што трэба абараніць людзей. У гэтай пяцігодцы ён хоча вырашыць шэраг задач.

  1. Залежнасць ад адной-дзвюх краін. Будзем праводзіць агрэсіўнае асваенне новых рынкаў, дыверсіфікацыю эканомікі.
  2. Інвестыцыі. Ніхто не прыбяжыць нас ратаваць. Мы і толькі мы можам сябе выратаваць. З 2016 года створана 300 тысяч працоўных месцаў. І колькасць іх расце.
  3. Мадэрнізацыя вёскі. Мы павінны даць магчымасць кожнаму беларусу пабудаваць домік і замацавацца на кавалачку зямлі. Давядзем аграгарадкі да парадку. Безгаспадарныя шматкі зямлі ў вёсках і на хутарах, кінутыя сядзібы будзем прадаваць па прымальных коштах. Людзі ў глыбінцы павінны мець такі ж камфорт, як і гарадскія.
  4. Бізнес. Той бізнес, які працуе на карысць народа, мы падтрымлівалі і падтрымліваем. Якасць нашага бізнесу лепшая, чым у іншых постсавецкіх краінах. Прыватны бізнес замацаваўся і адужэў. У Беларусі працы дастаткова. Выбары скончацца, а есці будзе хацецца заўсёды. Мы ніколі не пойдзем на прыватызацыю зямель сельскагаспадарчага прызначэння.
  5. Значэнне АЭС для Беларусі велізарнае. Не трэба нам тыкаць на пытанні бяспекі. Мы ведаем цану наступстваў. Перавагі ад АЭС нам дадуць прарыў у будучыні. Зялёная эканоміка стане нашай рэальнасцю.

«Рэформы, перамены, прихватизаторство»

Заклікі альтэрнатыўнікаў да ліхіх 90-х – падарунак крыміналу і крымінальнаму бізнесу. Вяртання да ліхіх 90-х быць не можа. Вярнуўшы 90-я, мы адродзім безуладдзе.

Ажыццяўляць перамены трэба ад людзей, ад станка. Беларускі шлях рэформы – удумлівая дасканаласць вытворчасці. Рэформы – гэта не кампанія, а балючы працэс.

Шлях – разбурыць дашчэнту і будаваць па-новаму – не наш шлях. Ніякага перадзелу ўласнасці не будзе.

Сярэдні заробак вырасце ў два разы. Не ў пяць і дзесяць, а толькі ў два.

Дэмаграфія

Маладыя бацькі адкладваюць нараджэнне дзяцей. На першым месцы – кар’ера і жыццё для сябе.

Мы робім усё, каб вярнуць традыцыі шматдзетнасці і павысіць прывабнасць сям’і з некалькімі дзіцяткамі.

Моладзь заўсёды будзе ў прыярытэце дзяржавы. Гэта нашая інвестыцыя ў будучыню. Ніякага перадзелу ўласнасці не будзе.

Мы выхавалі грамадства вальнадумных людзей. Дзесьці за гэта і атрымалі.

Ніхто не збіраецца красці нічыіх галасоў.

Лукашэнка прыгадаў выпускнікоў Ліцэя БДУ, якія раней падпісалі адкрыты зварот за сумленныя выбары.

Мы самі стварылі краіну, дзе голас моладзі чутны, як ніколі, у тым ліку голас групы тых жа выпускнікоў Ліцэя БДУ, якому ў свой час былі дадзеныя ўнікальныя прэферэнцыі з боку дзяржавы, мною былі дадзеныя, вось гэтымі рукамі створаныя…

У такіх установах мы і выхавалі новае свабоднае пакаленне, якое нас цяпер і папракае… На шчасце, амаль заўсёды, заўсёды прыходзіць момант, калі дзіця вяртаецца і кажа бацькам «дзякуй». Але для гэтага важна, каб сыходзячы ў дарослае жыццё, ён не спальваў бацькоўскі дом, каб потым было куды вярнуцца і не галасіць на папялішчы.

Мы абавязаныя выйграць барацьбу за розум і душы людзей. Перад усім, моладзі.

І тыя, хто стаяць у ланцугах салідарнасці, і тыя «нягоднікі АМАПаўцы» – яны ўсе нашыя дзеці.

Самае галоўнае – захаванне міру на нашай зямлі. Моладзь – розная. Бацькі, звярніце асаблівую ўвагу на дзяцей. Ахаваць іх ад згубных учынкаў. Трэба зберагчы моладзь.

Нічога ў гэтых лялькаводаў не атрымаецца. Карціны перажывуць людзей і будуць радаваць пакаленні. Сімвалы, як частку гісторыі і культуры, ніхто не забароніць не забудзе. Мова назаўжды будзе не толькі ў нашым сэрцы, але і застанецца падмуркам дзяржаўнай незалежнасці.

Пяцігодка павінна стаць пяцігоддзем маладой Беларусі.

Зварот да моладзі:

Вашая пупавіна і карані тут закапаныя. Яна [Беларусь] цябе выгадавала і выгадавала, таму ты там за мяжой такі круты.

Пра сродкі масавай інфармацыі

Кожны цывільны чалавек, які хоча разабрацца ў сітуацыі, бачыць не толькі інтэрнэт. Ён бачыць усе сродкі масавай інфармацыі. Ён капаецца заўсёды ў самым куце, самым далёкім сродку масавай інфармацыі, але справядлівым, сапраўдным. Попыт на праўду і справядлівасць расце кожны дзень. Пераадолеем і мы гэтае няшчасце.

На нас, моцным, маналітным грамадстве вырашылі адпрацаваць каляровыя рэвалюцыі з улікам новых тэхналогій. Не атрымаецца.

Не папракайце Лукашэнку, што мы прайгралі бітву ў інтэрнэце. Мы ніколі яе не выйграем, таму што яна жоўтая.

Пра баевікоў

Яны былі спецыяльна накіраваныя ў Беларусь. Ім была дадзена каманда чакаць. Можа я кепскі географ, але чаму б у Афрыку не ляцець праз канцавосьсе паўночнае? Мы нармальна да іх ставімся. Яны расказалі ўсё.

Пра інтэрнэт

За апошнія месяцы тэлеграм-каналы навадніла лухта, бруд, бессаромнай хлуснёй. Людзі згубілі сумленне.

Я ўжо не гавару пра тых, каго выгадаваў на сваіх руках ад сваёй грудзі. Бог з імі, я ж прэзідэнт. Я чалавек цярплівы, я люблю розныя думкі, я прыйшоў з апазіцыі. У мяне стралялі, мяне збівалі, мяне ламалі, але я не хадзіў і не плакаўся. Я ведаў, куды трапіў. Мы прымем кожнае вашае рашэнне. Але не блытайцеся пад нагамі, дайце выратаваць краіну.

Мы робім важныя крокі дзеля прадухілення дэстабілізацыі. Не кідайце нас ядзерную зброю. Мы ўсіх адловім.

Знайшлі трох няшчасных дзяўчынак, яны ж не разумеюць, што яны чытаюць, што вы ім пішыце.

Маўляў, выпусцім эканамічных і палітычных наркаманаў-крымінальнікаў, правядзем «чэсныя» выбары і будзем жыць. Мы бачым, хто за імі стаіць.

На нас вырашылі адпрацаваць каляровыя рэвалюцыі. Пакуль вертыкаль улады трымаецца на даверы народа, расхістаць краіну не атрымаецца.

Як толькі разбагацелі, нешта ў кішэні з’явілася, пабеглі крычаць, нам хочацца больш, стары прэзідэнт, перашкаджае працаваць. Супакойцеся. Слава Богу, што хоць так жывем.

Мы знайшлі ўправу на гэтых экстрэмістаў. Ня парцесь. Тым, хто хоча іншага прэзідэнта, ідзіце на выбарчы ўчастак і галасуйце.

Пра чыноўнікаў

Большасць нашых дзяржслужбоўцаў працавітыя, разумныя, сціплыя людзі. Іншых у нас няма. Калі пачынаюць іх папракаць, я кажу – паглядзі на сябе ў люстэрка. Мы такія, якія вы. Мы з народа. Таму калі мы дрэнныя, то і вам трэба змяняцца. У нашых чыноўнікаў няма шалёнай раскошы, як у калегаў з суседніх краін. Не верце нашым апанентам, яны хлусяць. Але ведайце, на гэтых людзях трымаецца кіраванне краіны. Яны – хрыбет дзяржсістэмы. Гэта прафесіяналы, адданыя краіне і народу.

Пра барацьбу з крыміналам у 90-я

Лукашэнка заявіў, што тады ў Беларусі быў разгул бандытызму, але ён змог яго спыніць:

Банды варочалі ад Масквы да мяжы з Польскаю Рэспублікай, абіраючы ўсіх. Ледзь даражэй аўтамабіль – спынялі, выкідвалі. Хто супраціўляўся – расстрэльвалі і скідалі пад адхон.

Мне з гэтай трыбуны і сорамна, і страшна ўспамінаць, як мы ваявалі супраць гэтых бандытаў. Але мы іх за паўгода вычысьцілі з дарогі.

Мясніковіч памятае, як апошняга бізнесоўца расстралялі. 32 банды – і калі я запатрабаваў пакласці мне спіс на стол бандытаў і зачысціць іх, як Жукаў у Адэсе – у нашых генералаў не знайшлося спісаў. І толькі маладыя хлопцы з КДБ і МУС, – улічваючы, што я ўзначальваў камісію парламенцкую па барацьбе з карупцыяй – прынеслі мне гэты спіс. І мы за паўгода ачысцілі Менск ад банд.

Я гэта ўсё на сваіх плячах выцягнуў. І засталося зусім няшмат. Адзін Шэйман і яшчэ пару чалавек, якія з пісталетамі хадзілі, ездзілі, знішчаючы падонкаў. Мы гэта прайшлі. І дапамагаць нам тады ніхто не адважыўся.

Пра Канстытуцыю

Вяртанне Канстытуцыі 94-га года – поўны абсурд. Я гатовы да любых зменаў, калі да іх гатовыя вы.

У мяне ёсць усё. Вы ведаеце, што я магу, а што – не. Вы ведаеце, што вашае жыццё для мяне святое. Права на памылку ў вас, беларусы, няма.

Злачынцаў выпусцім, чыноўнікаў пасадзім і міліцыю разгонім. Вайскоўцаў загонім у 90-я… Зрабіць медыцыну платнай. Нам гэта сёння прапаноўваюць. Вось і ўсе рэформы. Але гэтага ў Беларусі не будзе. Калі грамадству патрэбныя перамены – яны будуць. Усе яны павінны пачынацца з Канстытуцыі, не з вулічных акцый.

Вы хочаце Канстытуцыю, як у 90-я? Каб краіну падзялілі на сектары і збіралі даніну і насілі па вертыкалі? Я гэтага не хачу, і пры мне гэтага не будзе. Не будзе, пакуль я жывы, а не толькі пакуль я прэзідэнт.

Пра пратэсты

Прэзідэнт – галава дзяржавы, які ўвасабляе адзінства нацыі, з’яўляецца тварам краіны. Вашым тварам.

А тыя, хто робіць стаўку на пратэставыя настроі, падзяляе людзей на сваіх і чужых, разарвуць грамадства, пасля – краіну. Так было заўсёды. Паглядзіце навокал. Мы нікому не закрываем рот. Любая крытыка, любыя меркаванні, любыя споры – усё магчыма. Але строга ў межах закону.

Мы не патрабуем нічога надзвычайнага. Выконвай закон. Але калі парушыў, рэакцыя будзе імгненнай. Адпор – самым жорсткім.

Адрознівайце рэальную палітыку, рэальную апазіцыю і фанерных марыянетак.

Мы сёння робім шэраг вельмі сур’ёзных крокаў па супрацьстаянні гэтай пагрозе. Наша задача № 1 – падрыхтаваць сваё войска першакласных спецыялістаў здольных супрацьстаяць і кіберпагрозам і самым выдасканаленым тэхналогіям. І мы гэта зробім.

Пра Беларусь

Вочы Узбекістану, Казахстану, братэрскіх Украіны і Расеі звернутыя да нашай радзімы, шматпакутнай Беларусі. У іх адзінае пытанне – ці вытрымае Беларусь, ці зможа выстаяць у гэтай гібрыднай сутычцы, вайне.

Усе атрутныя стрэлы звернутыя супраць Лукашэнкі: прынізіць, растаптаць. Але беларусы і без Лукашэнкі вытрымаюць… У нас ёсць армія і спецслужбы.

Краіну мы вам не аддамо.

Мы сёння моцна трымаем у руках будучыню. Будучыню нашай незалежнай Беларусі. Незалежнасць каштуе дорага. Але яна вартая таго, каб яе захаваць і перадаць будучым пакаленням. За намі Беларусь – чыстая і светлая, сумленная і прыгожая, працавітая і трошкі наіўная. І крыху-крыху ранімая.

Але яна – наша! Яна любімая, а любімую не аддаюць!

  • Гэтым разам кіраўнік Беларусі сабраў больш за 2,5 тысячы чалавек з усёй Беларусі не ў Палацы Рэспублікі, як гэта рабіў раней, а ў Авальным зале Дому ўраду. Лукашэнка не застаўся пасля прамовы, а адразу сышоў за кулісы. Зал пляскаў пустой трыбуне больш за дзве хвіліны. 4 жніўня – першы дзень датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах.

belsat.eu

Стужка навінаў