АМАПаўцы праламалі чэрап 28-гадоваму менчуку. Ягонае жыццё – пад пагрозаю


Belsat.eu стала вядома пра 28-гадовага Ігара Ляўданскага, якога АМАП жорстка збіў падчас сутыкнення з пратэстоўцамі і праламаў чэрап.

Пацярпелага ад налёту сілавікоў даставілі ў 4-ю гарадскую клінічную больніцу Менску. Выстаўлены дыягназ: адкрытая ЧМТ цяжкой ступені, удар мозгу, субдаральная гематома патылічна-цемянной вобласці.

Параненым намагаюцца дапамагаць на месцы.
Фота: Руслан Серадзюк / «Белсат»

Паводле крыніцаў belsat.eu сярод медыкаў, мужчыну прааперавалі. Пасля маладога чалавека перавялі ў РНПЦ траўматалогіі ў дарослае аддзяленне. Цяпер ён на апараце ШВЛ. Паводле нашай крыніцы ў шпіталі, ягоны стан вельмі цяжкі, аднак шанцы выжыць у яго ёсць.

У менскіх шпіталях праводзяць вельмі шмат ампутацыяў. Дзясяткі людзей знаходзяцца ў крытычным стане – падаюць карыстальнікі сацыяльных сетак.

Hавiны
Крыніцы ў сацсетках інфармуюць пра ампутацыі і дзясяткі параненых пасля вулічных баёў
2020.08.11 15:57

belsat.eu

Стужка навінаў