Пракуроры п'юць віскі ў службовай «Волзе». Відэафакт


Блогер Василий Телогрейкин апублікаваў відэа, на якім бачна, як людзі ў форме распіваюць алкаголь у цэнтры Менску. Трое мужчын распівалі шатландскі віскі «Ballantine’s» з нагоды 95-годдзя беларускай пракуратуры.

Відэа было знятае 26 чэрвеня 2017 года.

«У буфеце Опернага дарагавата… [алкаголь пракуроры ўжывалі каля Нацыянальнальна акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. – Заўв. Belsat.eu] Яны набухіваюцца нібы дзеці перад дыскатэкаю», – кажа закадравы голас.

Паводле крыніцы Belsat.eu блізкай да пракуратуры, удзельнікам п’янкі мог быць сталічны пракурор з Савецкага раёну Андрэй Уладзіслававіч Мурашка (на фота) і магчыма працаўнік сталічнай пракуратуры Кастрычніцкага раёну.

Андрэй Мурашка (зправа) распавядае студэнтам БДУІР пра закон аб карупцыі.

Аўтары відэа абяцаюць, што апублікуюць запіс з гукам, калі пракуроры не паставяцца належным чынам да просьбы працаўнікоў прадпрыемства «Сельмаш», гаворыцца на першых секундах відэароліку. Пра якую справу вядзецца гаворка, пакуль невядома.

Паводле непацверджанай інфармацыі, пракурораў, якія трапілі на відэа, могуць звольніць.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў