Пракурор запрасіў шэсць гадоў пазбаўлення волі Дзмітрыю Паліенку


У Менскім гарадскім судзе цягам дня, 23 кастрычніка, працягнулі разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да актывіста анархісцкага руху Дзмітрыя Паліенкі. Пра гэта піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Актывіста судзяць толькі паводле ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэксу (асабліва злоснае хуліганства). Інкрымінуюць актывісту распыленне пярцовага газу ў твар мужчыне на лесвічнай пляцоўцы.

Цягам папярэдняга паседжання выявілася шмат супярэчнасцяў паміж паказаннямі пацярпелага і сведкаў, якія былі агучаныя падчас следства і якія прагучалі ў судзе. Таму сёння абвінавачаны даваў паказанні і выступіў з апошнім словам.

Будзе абнаўленне
Анархіст Дзмітрый Паліенка ў судзе парэзаў сабе вены
2019.10.17 11:00

Пракурор адзначыў, што Паліенка з хуліганскіх меркаванняў нібыта ўчыніў гвалт у дачыненні да пацярпелага Юрына. Але відавочцаў, якія б бачылі канфлікт, няма. Нягледзячы на гэта абвінаваўца прасіў суд прызнаць актывіста вінаватым і пакараць яго на шэсць гадоў пазбаўлення волі, а на падставе закона «Аб амністыі» скараціць тэрмін на адзін год.

У сваю чаргу Дзмітрый Паліенка адзначыў, што ў Беларусі не працуе сістэма справядлівага суда. «Гэта рэпрэсіўны механізм, які працуе на дыктатуру».

«Няхай сістэма робіць мяне злачынцам, я чысты ў сумленні. Я анархіст, я не маўчу, не баюся пазбаўлення волі. У мяне ёсць любоў, сябры – гэта ўсе тое, што фашыстоўцам-міліцыянтам не адабраць. Мне агідна і брыдка ўдзельнічаць у гэтым цырку, але трэба, каб мяне пачулі. Жыве Беларусь! Усіх абдымаю! На нашым баку праўда, і гэта не апошняе слова!», – сказаў у апошнім слове Дзмітрый Паліенка.

Справка

Дзмітрыя Паліенку мелі намер судзіць паводле арт. 341 (псаванне маёмасці ў грамадскім месцы), ч.1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці), арт. 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства).

Першапачаткова Дзмітрыя Паліенку павінны былі судзіць адразу ж паводле чатырох артыкулаў і ў закрытым рэжыме. Актывіст на знак пратэсту падчас пасяджэння парэзаў сабе вены. Пазней пракуратура адмовілася ад ранейшых абвінавачванняў паводле трох артыкулаў, а суд зрабілі адкрытым.

Прысуд Дзмітрыю Паліенку суддзя агучыць у пятніцу а 12:30, паведамляе Менскі гарадскі суд.
Аб’ектыў
«Я свайго дамогся!» Навошта Зміцер Паліенка ўскрыў вены ў судзе?
2019.10.17 22:37

СК belsat.eu

Стужка навінаў