Пракурор у Маладзечна запатрабаваў за штурханіну з амапаўцамі пазбаўлення волі


У Маладзечне працягваецца судовае паседжанне ў справе жыхароў гораду Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева, якіх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу (супраціў працаўніку АМАПу, звязаным з ужываннем гвалту). Падчас паседжання ў панядзелак 28 верасня пракурор запатрабаваў пакараць абвінавачаных пазбаўленнем волі ў калоніі, паведамляе «Вясна».

Жыхароў Маладзечна Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцягнеева абвінавачваюць за бойку з сілавікамі 19 чэрвеня. На маладзечанцаў склалі пратакол паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу (супраціў працаўніку АМАПу, звязаным з ужываннем гвалту). Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

У судзе пракурор запатрабаваў пакараць Паўла Пяскова зняволеннем на 3 гады і 3 месяцы ў калоніі агульнага рэжыму, а Уладзіслава Еўсцягнеева – 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Абвяшчэнне прысуду Пяскову і Еўсцягнееву адбудзецца 29 верасня, а 10 гадзіне.

Справа, паводле якой судзяць жыхароў Маладзечна, даволі гучная. Падчас акцыі салідарнасці 19 чэрвеня амапаўцы жорстка хапалі людзей. Мінакі пачалі адбіваць затрыманых, распачалася Пракурор у Маладзечна запатрабаваў за штурханіну з амапаўцамі пазбаўлення волі. У выніку адзін з амапаўцаў выцягнуў пісталет, што патрапіла на відэа.

Hавiны
Па факце штурханіны падчас «жывога ланцугу» ў Маладзечна распачатая крымінальная справа
2020.06.22 14:16

СК belsat.eu

Стужка навінаў