Пракурор перадумаў апратэстоўваць прысуд Змітру Паліенку


Пракурор Менску адклікаў апеляцыйны пратэст на прысуд Менскага гарадскога суда ў дачыненні да Змітра Паліенкі, пра гэта паведамляе сайт palitviazni.info.

19 лістапада актывіст атрымаў ліст з Менскага гарадскога суда, у якім адзначаецца, што апеляцыйны пратэст, на прысуд паводле крымінальнай справы адкліканы пракуратурай, якая яго раней і накіравала.

Зміцер Паліенка адзначае, што такі паварот падзеяў для яго стаў нечаканасцю.

«Не разумею аднаго: калі пракурор зараз адклікаў пратэст, то навошта ён яго ўвогуле падаваў?» – здзіўляецца актывіст.

У кастрычніку Змітра Паліенку прызналі вінаватым у асабліва злосным хуліганстве і асудзілі на два гады хатняй хіміі (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову). Пры гэтым год Змітру «скінулі» паводле амністыі, але яму прызначылі прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Пракуратура першапачаткова палічыла, што прысуд з’яўляецца незаконным і апратэставала яго.

Аб’ектыў
Зміцер Паліенка на волі, але плануе абскардзіць рашэнне суда
2019.10.25 22:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў