Пракурор папрасіў для аўтараў «Рэгнума» 5 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай


Дзяржаўны абвінаваўца Аляксандр Кароль заявіў, што віна падсудных Дзмітрыя Алімкіна, Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыпценкі цалкам устаноўлена, яны прызналіся, што пісалі артыкулы, якія, паводле экспертызы, маглі стаць прычынай распальвання нацыянальнай варожасці або розні.

«Цяжка недаацэньваць усю сур’ёзнасць прадʼяўленых абвінавачванняў, якія прыводзяць толькі да аднаго пакаранню – пазбаўлення волі ад 5 да 12 гадоў», – сказаў дзяржабвінаваўца Аляксандр Кароль.

У дачыненні да Шыпценка і Паўлаўца абвінавачванні ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, якую ім ставілі ў віну, дзяржабвінаваўца прапанаваў зняць.

Паводле ч.3 артыкула 130 пракурор папрасіў у суда для публіцыстаў 5 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на 3 гады.

ІІ, belsat.eu, паводле TUT.by

Стужка навінаў