Пракурор папрасіў 23 гады калоніі агульнага рэжыму для Надзеі Саўчанкі


Дзяржаўнае абвінавачанне папрасіла пакараць украінскую лётчыцы Надзею Саўчанку 23 гадамі калоніі агульнага рэжыму і штрафам у Ru 100 тысяч (каля $ 1,4 тысяч).

Дзяржаўнае абвінавачанне назвала абцяжарвальнай акалічнасцю «актыўную ролю Саўчанкі ў забойстве». Пры гэтым з абвінавачання Саўчанкі выключылі замах на «мірных жыхароў Луганскай вобласці».

Па версіі абвінавачвання, Саўчанка сачыла за групай грамадзянскіх асоб, сярод якіх былі расейскія журналісты. Гэтую інфармацыю яна перадала ў размяшчэнне батальёну «Айдар». Пасля адбыўся артабстрэл, у якім загінулі журналісты ВГТРК.

Па словах адвакатаў, у момант абстрэлу Саўчанка знаходзілася ў палоне і не магла скарэктаваць агонь.

Пасля пракуратуры ў судзе выступяць адвакаты лётчыцы. Саўчанка таксама прамовіць сваё слова.

Чытайце яшчэ >>> Саўчанка пра Алексіевіч: Яна дачка вялікага і годнага беларускага народа!

Працэс над украінскай лётчыцы Надзеяй Саўчанка пачаўся ў верасні 2015 года. Яе абвінавачваюць паводле артыкулу «пасобніцтва ў забойстве двух і больш асоб у сувязі з ажыццяўленнем службовай дзейнасці, агульнанебяспечным спосабам, паводле матываў палітычнай нянавісці, здзейсненае групай асобаў«.

У выніку абстрэлу загінулі расейскія журналісты, працаўнікі ВГТРК Антон Валошын і Ігар Карнялюк.

Раней афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Уладзімір Маркін казаў, што Саўчанцы пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі.

МЯ, паводле tvrain.ru

Стужка навінаў