Пракурор Менску: Улады маюць намер зрабіць больш жорсткім санкцыі за ўдзел у пратэстах


«Марш гонару» 11 кастрычніка.
Фота:: BelaPAN / Reuters / Forum

Кіраўнік пракуратуры Менску Алег Лаўрухін у інтэрв’ю тэлеканалу СТВ пацвердзіў масавыя затрыманні пратэстоўцаў цягам жніўня, а таксама распавёў пра планы ўладаў зрабіць больш жорсткімі пакаранні за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях пратэсту.

У эфіры СТВ пракурор Менску Алег Лаўрухін паведаміў, што толькі ў беларускай сталіцы да адміністрацыйнай адказнасці пасля выбараў былі прыцягнутыя каля 3000 пратэстоўцаў, яшчэ 250 сталі фігурантамі крымінальных спраў.

Кіраўнік пракуратуры Менску Алег Лаўрухін

У гэтым жа інтэрвʼю кіраўнік пракуратуры Менску распавёў, што беларускія ўлады ўжо прапрацоўваюць пытанне ўзмацнення пакарання паводле артыкулу за «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў». Па словах Алега Лаўрухіна, гэта робіцца дзеля «мінімізацыі рызыкі выхаду людзей на масавыя мерапрыемствы».

На дадзены момант артыкул 23.34 КаАП Беларусі пагражае папярэджанне, штраф да 30 базавых (паўторна да 50 базавых) або адміністрацыйны арышт.

Hавiны
«Марш гонару»: больш за 600 затрыманых па ўсёй краіне
2020.10.12 10:31

АА belsat.eu

Стужка навінаў