Пракуратура Саудаўскай Аравіі: забойства Хашогжы было наўмысным


Забойства журналіста Джамаля Хашогжы ў консульстве Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле быў наўмысным. Такую выснову агучыла генеральная пракуратура Саудаўскай Аравіі.

У сувязі з новымі акалічнасцямі смерці апазіцыйнага журналіста, расследаванне будзе працягнутае з улікам гэтай інфармацыі, паведамляе выданне Deutsche Welle.

«Звесткі, якія агучваюць турэцкія ўлады, паказваюць на тое, што дзеянні падазраваных у выпадку Хашогжы былі наўмыснымі», – гаворыцца ў заяве Генпракуратуры.

Джамаль Хашогжы, аглядальнік газеты The Washington Post, знік 2 кастрычніка. Апошняя ўстанова, якую наведваў журналіст, было консульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле. Эр-Рыяд першапачаткова адмаўляў сваю датычнасць да знікнення журналіста, пакуль пад ціскам міжнароднай супольнасці, не распавёў, што журналіст быў забіты ў консульстве краіны. Эр-Рыяду агучваў, што смерць наступіла ў выніку бойкі і была няшчасным выпадкам. Але Захад катэгарчна адспрэчваў гэтую інфармацыю.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў