Пракуратура Польшчы назвала прычыну смяротнай аварыі аўтобуса з украінцамі


Фота Darek Delmanowicz/PAP

Як паведаміла ў суботу намесніца акруговага пракурора ў Пшэмыслю Беата Стажэцка-Скшыпец, 19 жніўня кіроўцу аўтобуса, 42-гадовага Міколу Л. дапытаюць і агучаць яму абвінавачванне.

Пракуратура таксама выступіць з заявай у суд аб арышце падазраванага на тры месяцы.

Як дадала Беата Стажэцка-Скшыпец, эксперт дарожнага руху адзначыў, што кіроўца ехаў з хуткасцю, якая значна перавышала дазволеную ў месцы аварыі. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца ехаў з хуткасцю 70-80 км/гадзіну пры дазволенай хуткасці ў 30 км/гадзіну.

Цяпер яму пагражае да 10 гадоў зняволення.

У Л. Быў калега, які мусіў яго падмяняць, але як адзначылі ў пракуратуры, усю дарогу ад моманту выезду са Львова ён кіраваў сам. Быў цвярозы.

Аўтобусам ехала турыстычная група – са Львова ў Вену. Сярод пасажыраў былі дарослыя і дзеці.

ДТЗ адбылося ўвечары пятніцы, 17 жніўня, на трасе паміж польскімі гарадамі Пшымысль і Санок. Аўтобус, якім падарожнічалі 54 асобы, на крутым павароце з’ехаў з праезджай часткі і зваліўся з пакрытай травой схілу.

У выніку аварыі загінулі тры асобы, 18 – параненыя, сярод іх дзевяць маюць цяжкія траўмы. 51 асобу даставілі ў шпіталь, нават тых, хто не скардзіўся на пашкоджанні.

На месца прыбыў генеральны консул Украіна. Удзельнікі групы, якія пажадаюць, змогуць працягнуць вандроўку на новым аўтобусе з іншым кіроўцам – але толькі пры ўмове дазволу на выезд з Польшчы з боку паліцыі. Верагодна, пракуратура захоча апытаць удзельнікаў турыстычнай групы.

НМ, belsat.eu, паводле Pap.pl

Глядзі таксама
Каментары