Пракуратура пачала справу супраць доктара, які паведаміў, што Бандарэнка не быў п’яным


Плошча Пераменаў пераўтварылася ў народны мемарыял. Раман Бандарэнка памер напярэдадні вечарам у шпіталі пасля брутальнага затрымяння і збіцця невядомымі. Менск, Беларусь. 13 лістапада 2020 году.
Фота: ВВ / Белсат

Генеральная пракуратура паведаміла пра крымінальную справу ў дачыненні да доктара, які распавёў пра дыягназ забітага Рамана Бандарэнкі.

Генпракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні да лекара менскай Гарадской клінічнай больніцы хуткай медычнай дапамогі і іншай асобы па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.3 ст.178 КК (Разгалашэнне медычнай таямніцы). Артыкул прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Hавiны
Улады ціснуць на сямʼю Рамана Бандарэнкі
2020.11.18 12:58

Паводле тг-каналу Генпракуратуры, лекар «уступіў у злачынную змову з прадстаўніком інтэрнэт-рэсурсу (tut.by), якому паведаміў звесткі аб выніках медычнага агляду Рамана Бандарэнкі. Тым самым ён выдаў медычную таямніцу, пры гэтым прадставіў недакладную інфармацыю».

«Дзеянні названых асоб пацягнулі за сабой цяжкія наступствы, якія выявіліся ў павышэнні напружанасці ў грамадстве, стварэнні атмасферы недаверу да кампетэнтных дзяржаўных органаў, падахвочванне грамадзянаў да агрэсіі і супрацьпраўных дзеянняў», – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле яго, падазраваныя затрыманыя.

TUT.by паведамляе, што журналістка Кацярына Барысевіч, якая рыхтавала матэрыял пра стан Бандарэнкі, перастала выходзіць на сувязь. Яе дачка сказала, што яна выйшла ў краму.

Hавiны
«Быў п’яны, стала кепска па дарозе ў міліцыю». Як Лукашэнка каментуе смерць Бандарэнкі
2020.11.13 18:50

Нагадаем, што Следчы камітэт і Аляксандр Лукашэнкі заявілі, што Раман Бандарэнка, які памёр 12 лістапада пасля збіцця невядомымі, быў п’яным. Але лекары прадставілі дакументы, якія паказвалі, што забіты быў абсалютна цвярозым.

Пра крымінальную справу за забойства Рамана Бандарэнкі дагэтуль не паведамлялася.

Даведка

  • Рамана Бандарэнку збілі невядомыя ў двары плошчы Пераменаў 11 лістапада.
  • 12 лістапада Раман памёр у шпіталі.
  • Да збіцця, магчыма, мелі дачыненне старшыня Федэрацыі хакею Дзмітрый Баскаў і кікбаксёр Дзмітрый Шакута.
  • Смерць Рамана Бандарэнкі, які проста выйшаў у свой двор і загінуў, выклікала вялікую хвалю гневу салідарнасці сярод беларусаў.
  • Лукашэнку абурылі народныя мемарыялы загінулым ад гвалту сілавікоў: «Навошта ў Менску ствараць мемарыялы пад выглядам могілак? Могілкі і мемарыялы – гэта псіхалагічнае ўздзеянне на насельніцтва».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў