Пракуратура назвала прычыны і ўмовы, якія прывялі да забойства дзіцяці ў Зэльвенскім раёне


Пракуратура Гарадзеншчыны, супольна з камісіяй па справах няпоўнагадовых, правяла нагляднае правяранне па факце забойства дзяўчынкі ў вёсцы Мадзейкі, Зэльвенскага раёну. Адказнасць за халатнасць панясуць і чыноўнікі.

Следства высунула абвінавачанне 25-гадоваму грамадзяніну Б. у забойстве свайго дзіцяці. Але, між іншага, паводле правярання пракуратуры, дысціплынарную адказнасць панясуць і чыноўнікі Зэльвенскага райвыканкаму. Справа ў тым, што яшчэ ў 2017 годзе было вызначана, што дзеці абвінавачанага знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У траўні 2018 годзе дзяўчынак адабралі з сям’і.

Hавiны
Бацька біў чатырохгадовую дачку рукамі і нагамі: яна ў рэанімацыі
2019.10.19 14:57

У лістападзе летась, пасля таго, як мужчына ўладкаваўся на працу, Маргарыту і Яўгенію, 2015 і 2016 гадоў нараджэння, вярнулі ў сямʼю. Але ў сваю чаргу кампетэнтныя органы Зэльвенскага раёну папросту перасталі цікавіцца сітуацыяй у сямʼі.

«Неналежнае выкананне службовых абавязкаў асобамі, адказнымі за прыняцце захадаў у сферы абароны правоў няпоўнагадовых, адсутнасць належнага кантролю за становішчам дзяцей у сямʼі Б., яго паводзінамі і ладам жыцця, умовамі пражывання і станам здароўя спрыялі трагічным падзеям», – адзначае пракуратура.

Раней аналагічныя прычыны, што прывялі да забойства, агучыў і Следчы камітэт.

У Зэльвенскім раёне 25-гадовы мужчына моцна збіў сваю чатырохгадовую дачку. Увечары 18 кастрычніка яе шпіталізавалі без прытомнасці. 20 кастрычніка дзяўчынка памерла.

ВІДЭА
Гвалцяць і забіваюць дзяцей: што не так з беларускімі бацькамі і дзяржавай
2019.10.22 12:45

СК belsat.eu

Стужка навінаў