Пракуратура Менску адказала ў справе катаванняў Вольгі Хіжынковай


Ізалятар на Акрэсціна, снежань 2020 г.
Фота: ТК / Белсат

Пракуратура Менску адказала на заяву Міжнароднага камітэту па расследаванню катаванняў у справе ўмоваў утрымання Вольгі Хіжынковай, піша «Прававая ініцыятыва».

Міжнародны камітэт па расследаванню катаванняў у Беларусі і беларускія праваабаронцы падалі заяву ў пракуратуру Менску з патрабаваннем правесці пракурорскую праверку па фактах катаванняў у дачыненні да Вольгі Хіжынковай і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Фота: «Прававая ініцыятыва»

Начальнік аддзелу па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў менскай пракуратуры Дзяніс Шапавалаў спаслаўся на адсутнасць дакументаў, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы праваабаронцаў на прадстаўленне інтарэсаў Вольгі Хіжынковай.

«Міс Беларусь-2008», былая прэс-сакратарка берасцейскага футбольнага клубу «Дынама» Вольга Хіжынкова выйшла на волю 20 снежня пасля 42 содняў арышту.

АА belsat.eu

Стужка навінаў