Пракуратура: Багачова была на волі


Беларускія праваахоўныя органы не ўжывалі захады працэсуальнага прымусу да грамадзянкі Расеі Ганны Багачовай. Пра гэта паведаміў 16 кастрычніка намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук, перадае БелТА.

Hавiны
Кароткае затрыманне Багачовай: галоўныя пытанні і адказы
2019.10.16 11:05

«Яна [Багачова. – Рэд. Belsat.eu] заставалася на волі», – заявіў Стук.

Паводле яго, інфармацыя пра затрыманне стала вынікам таго, што прадстаўнікі медыяў не ведаюць тонкасцяў і значэння праваахоўных фармулёвак, а «прэс-сакратары не зусім даходліва данеслі гэтую інфармацыю».

Меркаванні
Тральчыха на выдачу
2019.10.15 21:54

Пра затрыманне першымі паведамілі расейскія СМІ, затым гэтыя звесткі пацвердзілі і ў МУС Беларусі. Ганне Багачовай 31 год. Раней яна была актывісткай расейскіх нацыяналістычных арганізацыяў. Прынамсі з 2014 года працавала на расейскую «фабрыку троляў». У 2018 годзе Багачова ўвайшла ў спіс з 13 грамадзянаў Расеі, якім высунулі абвінавачанні ва ўмяшальніцтве ў амерыканскія выбары.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў