Пракуратура абскарджвае прысуд Змітру Паліенку, бо лічыць пакаранне надта мяккім


Менская пракуратура накіравала ў Вярхоўны суд пратэст супраць выраку актывісту анархісцкага руху Змітру Паліенку, якога 25 кастрычніка асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі». Пра гэта Паліенка паведаміў у сваім «Facebook».

У апеляцыйным пратэсце пракуратура называе прысуд актывісту незаконным, бо ён не адпавядае «цяжкасці злачынства і асобе абвінавачанага з прычыны мяккасці». Пракурор настойвае, каб Паліенку ўсё ж такі пазбавілі волі на шэсць гадоў.

Внимание друзья! Точка в моем уголовном деле не поставлена! Палач вынес протест на приговор суда! Мафии Лукашенко всё…

Opublikowany przez Дымок Напримеров Sobota, 9 listopada 2019

  • 25 кастрычніка Менгарсуд прысудзіў актывіста да трох гадоў «хатняй хіміі» па ч.3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства). З яго была ўзятая падпіска аб нявыездзе і прызначанае прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Ад трохгадовага тэрміну зняволення быў адмінусаваны год паводле амністыі.
  • Паліенку прызналі вінаватым у распыленні пярцовага газу ў вочы суседа па пад’ездзе, з якім у актывіста адбыўся канфлікт. Сам Паліенка тлумачыў гэтае дзеянне абаронаю.
  • Першапачаткова следчыя распачалі ў дачыненні да Паліенкі адразу чатыры крымінальныя справы. Актывіст на знак пратэсту падчас першага паседжання парэзаў сабе руку. Пазней пракуратура адмовілася ад трох абвінавачванняў.

 

Зміцер Паліенка на волі, але плануе абскардзіць рашэнне суда

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары