Пракапеня заступіўся за «Хартыю»


«У старажытнагрэцкай міфалогіі ў гідры, калі ёй адсякалі адну галаву, на яе месцы вырастала тры. На маю думку, гэтая метафара пасуе найбольш для тлумачэння таго, што будзе адбывацца далей». Ініцыятар дэкрэту № 8 аб развіцці лічбавай эканомікі падае 5 прычынаў, чаму блакаванне сайтаў невыгоднае дзяржаве.

Блакаванне – найлепшая рэклама

Досвед блакавання сайтаў у дзяржаўных установах паказвае, што блакаваныя сайты карыстаюцца ў чыноўнікаў вялікай папулярнасцю: проста доступ да іх адбываецца не з працоўных камп’ютараў, а з мабільных тэлефонаў.

Каб абыйсці блакаванне, піша Віктар Пракапеня, трэба паставіць іншую праграму для доступу ў інтэрнэт, напрыклад, Tor ці Opera. Нават пенсіянер дае рады гэтаму менш чым за 5 хвілін. Няма сэнсу ў тым, каб секчы галовы гідры ці тушыць пажар бензінам. Заблакаваны сайт, павялічыўшы свой трафік за кошт такой рэкламы, хутчэй за ўсё яшчэ больш радыкалізуецца, гэтак жа як радыкалізуецца яго аўдыторыя.

У якасці доказу Пракапеня спасылаецца на Google trends:

«Хаця гэта і не самы чысты інструмент для вымярэння, рост папулярнасці заблакаванага сайта вырас на 20 %».

Карыстальнікі пяройдуць на Tor або Opera

Пракапеня ўпэўнены, што блакаванне прывядзе да ўскладнення працы па расследаванні злачынстваў у інтэрнэце.

Дзяржава не зможа бачыць не толькі калі грамадзяне наведваюць заблакаваныя сайты, але і любыя іншыя. Вялікая колькасць аператыўна-вышуковых дзеянняў стане немагчымай. Калі раскрываць злачынствы стане складаней, злачыннасць можа вырасці.

Паводле Пракапені, у выпадку, калі сапраўды трэба будзе закрыць доступ да нейкіх сайтаў падчас нейкага «пажару», а большасць грамадзянаў выкарыстоўвае для доступу да інтэрнэту Тоr, закрыць доступ да гэтых старонак стане немагчыма.

Сацыяльныя сеткі робяць блакаванне сайтаў бессэнсоўным

Сёння старонкі могуць выкладваць увесь свой кантэнт у сацыяльных сетках. У выніку ўсё большая колькасць людзей пераходзіць у сацыяльныя сеткі для атрымання інфармацыі, што мае роўна супрацьлеглы эфект ад таго, што мае на ўвазе блакаванне сайта.

Блакаванне медыяў ускладніць міжнародных стасункаў

Паводое Пракапенені, шкода іміджу відавочная ўсім, пра яе нават няма сэнсу пісаць.

У апошні час мы прарабілі вялікую працу з амерыканскімі юрыстамі і лабістамі, каб разблакаваць аплатную сістэму PayPal ў Беларусі. Беларусы не могуць скарыстацца гэтай аплатнай сістэмай, у гэтым спісе мы побач з Зімбабвэ, Ліберыя і Паўночнай Карэяй.

Рaypal неабходны, каб маленькім кампаніям было лягчэй працаваць, а вялікія і так могуць працаваць праз свае філіялы. У выпадку працягу сітуацыі з блакаваннем сайтаў гэта немагчыма.

Атрымалі $ 100 тысячаў – страцілі $ 100 млн

Праз некалькі тыдняў колькасць наведвання «Хартыі» вырасце, але гэтая наведвальнасць не будзе адлюстроўвацца ў справаздачах беларускіх правайдэраў, піша Пракапеня.

У сацыяльных сетках выказваюць меркаванні, што прэзідэнт асабіста аддаў загад аб блакаванні. Больш верагодным мне здаецца наступны сцэнар: нейкае ведамства паставіла свой інтарэс вышэй інтарэсаў дзяржавы. Атрымаць $ 100 тысяч на баланс свайго ведамства, калі дзяржава страціла 100 мільёнаў – гэта класіка жанру.

Можа прайсці ўсяго пару тыдняў, і колькасць наведванняў на заблакаваным сайце вырасце. Але гэтая наведвальнасць не будзе адлюстроўвацца ў справаздачах беларускіх правайдэраў. Затое гэтае ведамства зможа паведаміць пра тое, што па іх статыстыцы ніхто ў Беларусі заблакаваны сайт не наведвае. У выніку асобнае ведамства ў плюсе, а дзяржаве панесла значныя страты. Гэта тлумачэнне мне здаецца найбольш імаверным.

  • Старонку «Хартыя’97» заблакавалі ў Беларусі паводле рашэння Міністэрства інфармацыі. Старонку, рэдакцыя якой працуе ў Польшчы, можна свабодна чытаць з іншых краінаў.

ДД

Стужка навінаў