Праграма «Свята Незалежнасці» 25 сакавіка ў Менску (+ інфаграфіка)


Выступы гуртоў на плошчы ля Тэатру оперы і балета пачнуцца а 13-ай.

Першымі на сцэну выйдуць гурты «Amaroka» ды «Мутнае вока».

А 14-ай гадзіне пачнецца ўрачыстая частка з зачытваннем 3-й Устаўной граматы, віншавальнымі выступамі запрошаных гасцей, тэатральна-музычнай праграмай і г.д.

З 15:00 да 19:00 запланаваная музычна-віншавальная праграма з выступамі гуртоў і выканаўцаў: «Akute», «РСП», Юрый Стыльскі (гурт «Дай Дарогу»), Ігар Варашкевіч («Крама»), «Dzieciuki», Кася Камоцкая (гурт «Новае неба»), Пётр Клюеў («ЛСП»), Павел Аракелян, Адэля Вольская.

Праграму свята цалкам можна пабачыць на інфаграфіцы.

Назірайце за святам незалежнасці онлайн. У нядзелю, 25 сакавіка, а 12:00 мы пачнем наўпроставую трансляцыю святочнага канцэрту ў Менску, акцыяў у іншых гарадах Беларусі, пакажам размовы з удзельнікамі ды гісторыкамі. Запрашаем! Святкуйма Дзень Волі разам!

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў