Прагноз сіноптыкаў на 25-27 студзеня: захаваецца халоднае надвор'е


Надворʼе Беларусі 25 студзеня надалей у асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў халоднай паветранай масе, днём па захадзе краіны адабʼецца ўплыў франтальнага падзелу, што перамяшчаецца з поўдня Еўропы.

Уначы 25 студзеня чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Днём павелічэнне воблачнасці, па заходняй частцы краіны снег, слабая мяцеліца, паведамляе Белгідрамет. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер усходні ўмераны, у асобных раёнах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -12 – 17, месцамі ажно да -18 – 23, максімальная – у сярэдзіне дня -8 – 13; па паўднёвым захадзе ўначы -8 – 11, днём -5 – 7. Атмасферны ціск уначы будзе слаба расці, днём – слаба падаць.

26 студзеня Беларусь апынецца пад уплывам атмасферных франтоў, якія змяшчаюцца з Балканскай паўвыспы. Часам пройдзе снег, ноччу слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменны, умераны, у начныя гадзіны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад -6 па паўднёвым захадзе да -14 па паўночным усходзе краіны, максімальная днём -4 – 11.

Надворʼе Беларусі 25 студзеня надалей у асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў халоднай паветранай масе, днём па захадзе краіны адабʼецца ўплыў франтальнага падзелу, што перамяшчаецца з поўдня Еўропы. Ноччу захаваецца ўплыў франтальных раздзелаў, днём краіна апынецца ў вобласці паніжанага атмасфернага ціску. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -7 – 14, пры праясненнях да -17; максімальная днём -4 – 11, месцамі да -13.

Hавiны
Мінаховы здароўя раіць быць як мага больш уважлівымі і прадбачлівымі на вуліцы
2019.01.11 14:37

СК, belsat.eu

Стужка навінаў