Прагноз надвор’я ў краіне і Менску 12 лютага


У аўторак, 12 лютага па большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў асноўным мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, па захадзе краіны месцамі моцны парывісты.

Максімальная тэмпература паветра 0 +4. У Менску: мокры снег, верагоднасць ападкаў 60-70 %. Вечарам на дарогах чакаецца ўзмацненне галалёдзіцы. Тэмпература паветра раніцай каля +2, днём таксама каля +2, вечарам прагназуецца 0 -2 градусаў.

Мінаховы здароўя раіць быць як мага больш уважлівымі і прадбачлівымі на вуліцы

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары