Прагноз надвор'я на 18-20 студзеня


18 студзеня надворʼе ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачнае надворʼе. Ноччу месцамі невялікія ападкі, днём у многіх раёнах пройдуць мокры снег, дождж. Месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер паўднёва-заходні парывісты, паведамляе Белгідрамет. Тэмпература паветра на працягу сутак ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, у другой палове дня па паўночным захадзе рэспублікі паніжэнне да 4 – 6 са знакам мінус.

19-20 студзеня надворʼе ў краіне будуць вызначаць няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з Балтыкі. Прагназуецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 – 9, пры праясненнях -10 – 12 градусаў, максімальная днём 0 -6.

Hавiны
Мінаховы здароўя раіць быць як мага больш уважлівымі і прадбачлівымі на вуліцы
2019.01.11 14:37

СК, belsat.eu

Стужка навінаў