Прагноз аналітыкаў на найбліжэйшы тыдзень: долар не падаражэе


Колькі, паводле экспертаў, будзе каштаваць долар, еўра і расейскі рубель найбліжэйшым часам, ды што можа паўплываць на курсы.

На гэтым тыдні не чакаецца ніякіх важных эканамічных падзеяў, якія хоць як маглі б паўплываць на курс беларускага рубля.

«Адзінае што, у чацвер, 22 лістапада, будуць надрукаваны пратаколы мінулага паседжання Еўрапейскага Цэнтрабанку. А ў пятніцу з’явяцца дадзеныя па актыўнасці ў еўразоне. У астатнім тыдзень для валютнага рынку будзе спакойны, што значыць верагоднае захаванне беларускага рубля ў бягучым дыяпазоне», – кажа вядучы аналітык ГК «Телетрейд» Марк Гойхман.

Эксперт таксама прагназуе невялікі рост долара пасля дробнага паслаблення. Аднак за амерыканскую валюту беларусы не заплоцяць больш, чым на мінулым тыдні (2.0800- 2.1600 BYN).

З сярэдзіны кастрычніка практычна не змяняецца вартасць еўра. Валюта каштуе не больш за
2.4500 BYN, але, як кажуць адмыслоўцы, можна чакаць невялікага падаражэння.

На валютным рынку даволі добрую пазіцыю трымае расейскі рубель. Гэта звязана з умацаваннем
нафты ды з тым, што пагроза новых санкцыі супраць Расеі адсунулася з лістапада на наступны год.
Беларускія банкі вызначаюць цану за расейскую валюту ў дыяпазоне 0.03217-0.03240 BYN.

ГМ

Стужка навінаў