Прага: турыстам падсоўваюць беларускія рублі замест чэшскіх кронаў


Youtube-канал «Honest Guide» апублікаваў чарговы рэпартаж пра тое, як на вуліцах чэшскай сталіцы падманваюць турыстаў.

Валютныя спекулянты мяняюць долары і еўра на беларускія рублі. Турысты думаюць, што ім даюць чэшскія кроны. На няўважлівых турыстах злачынцы зарабляюць ужо некалькі гадоў.

На пражскіх абменніках нярэдка вешаюць абвесткі з выявамі старой беларускай валюты і папярэджаннем, што гэта не чэшскія кроны.

Папярэдні рэпартаж пра валютных спекулянтаў у Празе набраў 2 млн праглядаў.

Аўтары рэпартажаў Janek & Honza у сваім відэаблогу даюць парады турыстам, «якія не знойдзеш у турыстычных даведніках» пра Чэхію.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў