Прафесар з НАН даў хабар дырэктару нафтаправоду «Дружба»


Працаўнікі Камітэту дзяржаўнай бяспекі затрымалі генеральнага дырэктара ААТ «Гомельтранснафта Дружба» Сяргея Сасноўскага і Уладзіміра Цімашпольскага (былы намеснік старшыні прэзідыума НАН Беларусі).

Цімашпольскі даў Сасноўскаму $ 5000 «адкату» за садзейнічанне ўкраінскай кампаніі ў атрыманні кантракту на выкананне рамонтных працаў на нафтаправодзе Мазыр – Берасце коштам 8 млрд недамінаваных рублёў. Паводле КДБ, якасць паслугаў не адпавядала патрабаванням беларускага заканадаўства.

У дачыненні да Сасноўскага распачата справа па ч. 3 арт. 430 КК РБ (атрыманне хабару), у дачыненні да Цімашпольскага – па ч. 2 арт. 431 КК (дача хабару). Затрыманыя цяпер знаходзяцца пад вартаю.

ЮВ, belsat.eu, паводле belapan.by

Стужка навінаў