Прафесар Аляксандр Дуда: Кажуць, што каронавірус можа застацца ў арганізме на ўсё жыццё, як герпес


Прафесар, доктар медычных навук Аляксандр Дуда распавёў украінскаму выданню УНІАН, што навукоўцы амаль нічога не ведаюць пра каронавірус.

«Вельмі шмат пытанняў, на якія няма адназначных адказаў. Па-першае, вірус, які прыйшоў з Кітая ў Італію, змяніўся дзякуючы мутацыям. Па-другое, кожны трэці жыхар краіны [Італіі] чалавек сталага веку. Але італьянцы кажуць пра тых, хто захварэў ва ўзросце 20-ці, 30-ці, 40-ка гадоў. Мы чытаем, што гінуць спартсмены, у якіх стан імунітэту павінен быць нармальным. І з’явіліся вельмі цікавыя паведамленні. Кажуць, што каронавірус [гаворка ідзе не пра SARS-CoV-2, а іншыя віды каронавіруса], якім хварэлі людзі ў міжэпідэмяялагічны перыяд і які дыягнаставалі як вострае рэспіраторнае захворванне, застаецца ў арганізме на ўсё жыццё, як герпес [прафесар не спаслаўся на канкрэтныя даследванні. – заўв. Belsat.eu]. Гэты вірус выкарыстоўваецца як дадатковы генетычны матэрыял для рэплікацыі новага кітайскага каронавіруса. Апошні размнажаецца, выкарыстоўваючы генетычны апарат «міжэпідэмялагічнага» віруса», – распавёў прафесар Аляксандр Дуда.

Навуковец таксама дадаў, што дагэтуль не зразумела, адкуль у Егіпце інфікаваныя каронавірусам. Раней паведамлялася, што SARS-CoV-2 баіцца сонца і высокай тэмпературы.

Hавiны
«У іх завал, працуюць у тры змены». Як беларусы чакаюць вынікаў тэстаў на COVID-19
2020.03.30 19:14

28 сакавіка Украіна цалкам закрыла межы і ўвяла ў краіне жорсткі каранцін.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў