У Менску падаражэў праезд у грамадскім транспарце


З 26 снежня праезд у грамадскім транспарце сталіцы падаражэў на 5 капеек. Гэтак, за адну паездку ў наземным гарадскім транспарце трэба заплаціць 65 капеек, а жэтон у метро цяпер каштуе 70 капеек.

Ад 26 снежня, як і папярэджвалі чыноўнікі, у Менску падаражэў грамадскі транспарт. Падвышэнне адбылося на 5 капеек. Цяпер квіток на трамвай, тралейбус і аўтобус каштуе 65 капеек, а адзін жэтон у метро – 70 капеек. Пра гэта паведамляецца на сайце pravo.by.

Адмыслова падаражэлі квіткі, якія прадаюць кіроўцы ў наземным транспарце – тут кошт адной паездкі цяпер складае 70 капеек.

Сталі даражэй і праязныя. Гэтак праязны на 30 дзён на два віды транспарту (аўтобус-метро, ​​тралейбус-метро, ​​трамвай-метро) цяпер каштуе 40 руб. 54 кап., на тры віды – 47 руб. 74 кап., а на ўсе чатыры віды транспарту – 53 руб. 66 кап.

Раней кошты на праезд у грамадскім транспарце выраслі ва ўсіх рэгіёнах краіны. Нагадаем, што апошні раз кошт праезду ў транспарце падымалі ў снежні 2017 года.

Hавiны
Кошт праезду ў грамадскім транспарце Меншчыны павялічыўся
2019.12.16 19:13

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў