Праезд можа значна падаражэць налета толькі ў гэтым горадзе


Фота – Васіль Фядосенка/Reuters/Forum

Улады збіраюцца зменшыць частковае пакрыццё выдаткаў грамадскага транспарту ў Менску з боку дзяржавы, што адаб’ецца на коштах праезду. Гэта вынікае з праекту рэспубліканскага бюджэту на наступны год, які ў сваіх акаўнтах у сацыяльных сетках апублікавала дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.

Такім чынам, датацыі на грамадскі транспарт знізяцца больш як на Br 22,5 млн. Найбольш зменшыцца субсідаванне метрапалітэну – на 15 %.

Згодна з дакументам, субсідаванне транспарту па-за межамі сталіцы не зменіцца.

Праект закону аб бюджэце на 2020 год маюць разгледзець да заканчэння паўнамоцтваў дзейных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў