Праект «Тэлебудка»: размовы з людзьмі, якія напаўняюць беларускую прастору сэнсамі


«Телебудка» – гэта відэаблог на YouTube, у якім аўтар Belsat Music Live Сяргей Будкін размаўляе з вядомымі людзьмі, каб асэнсаваць беларускія рэаліі.

Сяргей Будкін – аўтар такіх праектаў, як «(Не) расстраляныя», «Тузін. Немаўля», «Re: Песняры», «Перазагрузка», «Апошні золак», партал «TuzinFM», шэсць конкурсаў «Заспявай», шоу «Нармальны Новы Год» і фільм «Народны альбом. Ненаўмысны шэдэўр».

«Мяне завуць Сяргей Будкін. І я раблю неверагоднае. У маіх праектах ажываюць расстраляныя пісьменнікі. Першыя беларускія фільмы вяртаюцца на экран. А «Мумій Тролль» і Андрэй Макарэвіч спяваюць па-беларуску». – прадстаўляецца Сяргей Будкін.

Новы праект вабіць цікавымі размовамі і захапляльнымі прыгодамі, сюрпрызамі для герояў і розыгрышамі прызоў сярод гледачоў.

«Хто мы і навошта? Што мы робім з гэтай краінай і што яна робіць з намі? Будзем шукаць адказы разам?!» – запрашае Сяргей Будкін.

Госць першага выпуску – Юрый Стыльскі, лідар гурту «Дай Дарогу!», які прыняў актыўны ўдзел у жнівеньскіх партэстах у Берасці і быў два разы затрыманы. У «Тэлебудцы» ён спрабаваў неяк асэнсаваць падзеі, якія разгарнуліся ў Беларусі пасля 9 жніўня, і зразумець, ці змяніўся ён сам.

«Хутчэй за ўсё так, змяніўся. Нейкі больш сур’ёзны зрабіўся, не ведаю… Мне ўсё здавалася да гэтага нейкія хіханькі-хаханькі, тралі-валі, «якая розніца», «якая розніца». А зараз я разумею, што, ні фіга, не «якая розніца». – кажа Юрый Стылські.

Як ён апынуўся на ачэпленай АМАПам плошчы ды яшчэ разгарнуў велізарны бел-чырвона-белы сцяг? Чаму далучыўся да пратэстаў? І як жыць у Беларусі далей? Пра гэты ды іншае – у гутарцы Сяргея Будкіна і Юрыя Стыльскага.

Стужка навінаў