«Любім, можам, пераможам!» Прадстаўніцы аб’яднанага штабу наведалі Магілёў


Святлана Ціханоўская разам з Веранікай Цапкалай і Марыяй Калеснікавай наведалі Магілёў, дзе адбыўся агітацыйны пікет. Мерапрыемства распачалося а 16-ай гадзіне каля лядовага палацу па вуліцы Гагарына 1.

25 ліпеня Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава наведваюць тры гарады: Ворша, Магілёў і Бабруйск.

Яшчэ перад пачаткам пікету на плошчы каля лядовага палацу ў Магілёве сабраліся сотні гараджанаў.

Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu

Прадстаўніц аб’яднага штабу ў Магілёве віталі некалькі тысячаў чалавек, якія прыйшлі на пікет.

Традыцыйна пікет распачала Святлана Ціханоўская.

Вераніка Цапкала, Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава. Магілёў, 25 ліпеня. Фот: Belsat.eu
Пікет Святланы Ціханоўскай. Магілёў, 25 ліпеня.
Фота: Belsat.eu

Марыя Калеснікава распачала выступ на беларускай мове. Пасля вітання прадстаўніца штабу Віктара Бабарыкі перайшла на расейскую.

На плошчы каля лядовага палацу валанцёры налічылі больш за 3 тысячы чалавек.

Вераніка Цапкала, Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава. Магілёў, 25 ліпеня.
Фота: Belsat.eu

Святлана Ціханоўская завяршыла пікет выступам, у якім распавяла, што больш не баіцца прымаць удзел у палітыцы. Кандыдат на прэзідэнта заклікае таксама не баяцца, галасаваць і бараніць свой голас, каб разам пабудаваць краіну для жыцця.

Са сцэны традыцыйна прадстаўніцы аб’яднанага штабу выкрыквалі лозунг «Любім, можам, пераможам!»
Hавiны
Тысячны натоўп вітае Святлану Ціханоўскую ў Воршы
2020.07.25 13:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў