Прадстаўніца Следчага камітэту: Яўген Патаповіч інсцэнаваў уласнае забойства


На месцы злачынства. Крыніца - sk.gov.by

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Юлія Ганчарова патлумачыла дзіўныя акалічнасці смерці інспектара ДАІ з Магілёва Яўгена Патаповіча тым, што ён нібыта інсцэнаваў уласнае забойства.

Пра гэта Ганчарова паведаміла, адказваючы на пытанні журналіста belsat.eu у «Facebook’у». У прыватнасці, журналіст belsat.eu пацікавіўся:

  • навошта Патаповіч даслаў паведамленне ў «Viber» наконт цыганоў;

  • навошта ён спаліў уласныя штаны;

  • навошта надзеў на сябе кайданкі.

«Ён інсцэнаваў уласнае забойства. Прававыя наступствы аднаго і другога розныя, у тым ліку для сваякоў. У тым ліку, каб выявілі не праз працяглы час, паказаў тое, куды яго, як мяркуецца «вязуць цыганы». Але гэта няпраўда, бо мы высветлілі, хто яго вёз да чыгункі, а зараз шукаем, хто мог падвезці з гэтага месца. То бок ён наўмысна праігнараваў выезд на ДТЗ і з’ехаў у іншым кірунку. Загадзя ён купіў у краме дровы і распальванне, ды сваім аўтамабілем адвёз гэта ў лес, там выяўленыя сляды пратэктараў ягонай машыны. А потым, будучы ўжо на службе туды вярнуўся», – падкрэсліла Ганчарова.

Адзначым, што адразу пасля трагедыі, 17 траўня, СК паведаміў, што цела інспектара ДАІ знайшлі з прыкметамі менавіта гвалтоўнай смерці. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле арт. 362 («Забойства працаўніка органаў унутраных справаў пры выкананні службовых абавязкаў»). Але цяпер гаворка ідзе пра суіцыд. Карэспандэнт belsat.eu спытаў, што гэта значыць: эксперты СК праявілі некампетэнтнасць ці проста падманулі людзей? У адказ Ганчарова адзначыла, што інфармацыя за 17 траўня была абсалютна дакладная.

«Ніхто не схлусіў і расследаванне справы працягваецца. Мы рабілі заяву з месца па факце выяўлення цела з агнявым раненнем, агучылі першапачатковыя версіі (і версіі адпрацоўваюцца ўсе), а пасля некалькіх дзён працы і атрымання інфармацыі ад сведак, сваякоў і знаёмых, абапіраючыся на звесткі экспертаў, тэлефонныя злучэнні, перапіску, забраныя рэчы з месца і шмат што іншае – назвалі прыярытэтную версію», – дадала прадстаўніца СК.

Блогер NEXTA адказаў Следчаму камітэту

Журналіст belsat.eu таксама пацікавіўся ў Ганчаровай, ці часта крыміналісты сустракалі выпадкі, калі чалавек перад самазабойствам здымаў штаны і надзяваў на сябе кайданкі. «Штаны былі спаленыя. Я не эксперт-крыміналіст, таму пра частату сітуацыяў у лічбах не скажу, але следчая практыка шматгранная», – адказала яна.

Ганчарова настойвае на тым, што раненне ў інспектара было толькі адно – у галаву. Крывавая сляды ў пахвіне зʼявілася праз тое, што туды кроў сцякла з галавы.

«Раненне было толькі адно – у галаву. Кроў сцякла ўніз, таксама кроў на руках, пырскі пасля стрэлу. Галава і верхняя частка тулава ледзь вышэй былі за ногі. Мы чакаем заключэння цэлага шэрагу экспертызаў, у тым ліку геномных. Пра іх паведамім дадаткова», – адзначыла Ганчарова.

«Калі ўбачыў ягонае фота, я рэальна заплакаў». Забойцаў 22-гадовага інспектара ДАІ пакуль не знайшлі

Раніцай 20 траўня прадстаўнікі Следчага камітэту і Міністэрства ўнутраных справаў правялі брыфінг, на якім заявілі пра тое, што асноўная версія прычыны смерці міліцыянта Яўгена Патаповіча – суіцыд. Пазней у СК патлумачылі, што штаноў на інспектары ДАІ не было, бо загінулы наўмысна спаліў іх з дапамогай вадкасці для распальвання. Таксама Патаповіч не меў ніякіх раненняў у вобласці пахвіны: кроў на бялізне аказалася там з-за позы цела загінулага. Інфармацыя пра выкраданне 22-гадовага інспектара ДАІ Яўгена Патаповіча невядомымі асобамі на чорнай «Волзе» афіцыйна не пацвердзілася, адзначылі ў СК.

«Білі па галаве, дзясяткі дагэтуль за кратамі». Ромы з Чапаеўкі скардзяцца на жорсткасць сілавікоў

ІІ belsat.eu

Версія Следчага камітэту: зашпіліў кайданкі, спаліў штаны і стрэліў сабе ў галаву

Глядзі таксама
Каментары