Прадстаўніца Паўднёвай Афрыкі заваявала тытул «Міс Сусвет»


Пераможца конкурсу «Міс Сусвет» Зазібіні Тунзі.
Фота: Elijah Nouvelage / Reuters / Forum

8 снежня прайшоў фінал міжнароднага конкурсу прыгажосці «Міс Сусвет».

Тытул пераможцы заваявала прадстаўніца Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Зазібіні Тунзі, паведамляе сайт арганізатараў.

Тунзі 26 гадоў, яна належыць да карэннага народу коса. Пераможца ўдзельнічае ў кампаніі барацьбы з гвалтам у дачыненні да жанчын. Таксама яна выступае за натуральную прыгажосць жанчын.

Фіналісткамі конкурсу таксама сталі Мэдысан Андэрсан з Пуэрта-Рыка і Сафія Арагон з Мексікі.

Конкурс «Міс Сусвет» сёлета праходзіў у амерыканскай Атланце.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў