Прадстаўнікі ўкраінскіх «вязняў Крамля» не зняпраўджваюць пераводу палітвязняў у «Лефортава»


Адвакаты ўкраінскіх палітвязняў у Расеі не каментуюць інфармацыі пра перабыванне «вязняў Крамля» ў маскоўскім СІЗА «Лефортава».

Раней у СМІ з’явілася інфармацыя пра магчымую падрыхтоўку да перадачы Кіеву пяцёх украінцаў – Уладзіміра Балуха, Станіслава Клыха, Аляксандра Кольчанкі, Паўла Грыба і Мікалая Карпюка.

Адвакат Кольчанкі Святлана Сідоркіна заявіла «Медиазоне», што пра перавод ейнага падабароннага пакуль дакладна нічога не вядома. Адвакат Балуха Вольга Дынзэ заявіла, што не дае каментары на гэтую тэму «да чацвярга».

Напярэдадні праваабаронца Вікторыя Іўлева паведаміла, што асуджаных у РФ пяцёх грамадзян Украіны верагодна, перавялі з папраўчых калоній ў следчы ізалятар «Лефортава» ў Маскве. Гэткую выснову яна зрабіла пасля таго, як адміністрацыя СІЗА прыняла перадачы для палітвязняў.

СНОГСШИБАТЕЛЬНОЕ ИЗ ЛЕФОРТОВОСегодня утром с Лешей Боганцевым поехали наудачу в Лефортово, собрав пять передачек.Все…

Opublikowany przez Victorię Ivlevą Wtorek, 20 sierpnia 2019

«Я ж ўнутры СІЗА не бываю, права такога ў мяне няма, але не бачу сэнсу прымаць перадачы для людзей, якіх няма ў наяўнасці. Усё, што мы зрабілі – гэта аднеслі перадачы, і ў нас іх прынялі. Думаю, астатняе – справа адвакатаў», – напісала яна на сваёй старонцы ў Facebook.

Аб’ектыў
ФСБ незаконна выкрала ўкраінца ў Гомлі. Эксклюзіўныя падрабязнасці
2017.08.28 22:00

Пасля гэтага расейскае інфармагенцтва «Интерфакс» са спасылкай на дасведчаную крыніцу паведаміла, што Расея гатовая перадаць ўкраінскаму боку пяцёх асуджаных у Расеі украінцаў, і цяпер «абмяркоўваецца фармат гэтай працэдуры».

У той жа час «Интерфакс» падкрэсліў, што афіцыйнай інфармацыяй агенцтва не мае.

ДШ, belsat.eu

Стужка навінаў