Прадпрымальнікі спадзяюцца дагрукацца да Лукашэнкі


Старшыня Рады РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка сустрэнецца з кіраўніцай адміністрацыі Лукашэнкі Наталляй Качанавай. Прадстаўнік бізнес-супольнасці мае намер перадаць подпісы прадпрымальнікаў пад зваротам да кіраўніка краіны.

Асноўная просьба прадпрымальнікаў – гэта сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам, з мэтах данесці з першых вуснаў рэальную сітуацыю ў асяроддзі ІП гандлю і даць свае прапановы па паляпшэнню сітуацыі.

«Цяпер сітуацыя такая, што неабходна палітычная воля вышэйшага кіраўніцтва краіны, каб выратаваць прыватны дробны гандаль. Куды б не звярталіся прадпрымальнікі, заўсёды гучаць адмовы. Чыноўнікі на месцах проста не могуць вырашыць нашых праблемаў. Таму калі ніхто на месцах не ў стане вырашыць вострыя пытанні, якія стаяць на павестцы дня, то застаецца толькі кіраўнік краіны», – распавёў «Белсату» Анатоль Шумчанка.

На сённяшні дзень, прадпрымальнікі, якія вядуць дробны гандаль вымушаныя або прыпыніць сваю дзейнасць, або ажыццяўляць яе парушаючы заканадаўства. РГА «Перспектыва» распрацавала шэраг захадаў, якія як лічыць Анатоль Шумчанка, дапамогуць не толькі вырашыць складанасці для ІП, але і гарантуюць стабільныя падатковыя паступлення ў бюджэт краіны.

Hавiны
Бюджэт Менску фармуюць больш чым на палову прадпрымальнікі
2018.12.17 16:32

СК, belsat.eu

Стужка навінаў