
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ініцыявала грамадскае абмеркаванне законапраекту аб гандлі. Новая рэдакцыі закона «Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання» будзе накіравана на спрашчэнне працы прадпрымальнікаў.
Грамадскае абмеркаванне законапраекду ладзіцца да 8 жніўня на Прававым форуме Беларусі.
Згодна з дакументам, крамы і аб’екты грамадскага харчавання змогуць самастойна вызначаць рэжым працы (за выключэннем змены з 23:00 да 7:00).
Законапраект прадугледжвае адмову ад пераліку асартыменту для арганізацыяў грамадскага харчавання.
Яшчэ адна палёгка для дзейнасці гандляроў – будзе ануляваны абавязак прадстаўляць звесткі пра свой тавараабарот для ўключэння ў Гандлёвы рэестр. Такім чынам прадпрымальнікі змогуць самастойна разлічыць сваю долю ў тавараабароце харчовых тавараў у рэгіёнах Беларусі.
Законапраектам уводзіцца новы тэрмін «кейтэрынг» – спосаб грамадскага харчавання без выкарыстання абʼекту грамадскага харчавання. Таксама прадугледжваецца ўвядзенне перасоўнага гандлёвага абʼекту ў выглядзе «палаткі».
Ведамства атрымае права распрацоўваць і зацвярджаць парадак уключэння тавараў, наяўнасць якіх неабходная ў асартыменце, а таксама парадак афармлення папярэдніх заказаў на абслугоўванне пакупнікоў у абʼектах грамадскага харчавання, ствараць нормы таварных страт.
Акрамя таго, міністэрства зможа выносіць абавязковыя загады па выпраўленні парушэнняў заканадаўства ў галіне гандлю і грамадскага харчавання, а таксама прыпыняць і забараняць выпуск тавараў, калі гэта звязана з пагрозай жыццю і здароўю людзей.
«Гандаль з рук» у Менску: за год колькасць штрафаў павялічылася ўдвая
СК belsat.eu