Прадпрыемствы краіны затрымалі сваім працаўнікам заробкі на суму каля 4 мільёнаў долараў


Амаль 7 з паловаю мільёнаў рублёў маюць запазычанасці прадпрыемствы краіны перад сваімі працаўнікамі. Па стане на 1 лістапада своечасова не выплацілі заробкі 38 арганізацыяў.

Найбольшая запазычанасць перад працаўнікамі ў прадпрыемстваў сталіцы. Паводле падлікаў Белстату сума нявыплачаных сродкаў складае каля 3 мільёнаў рублёў. Грошы сваім працаўнікам у Менску не выплацілі своечасова 12 прадпрыемстваў. Наступным у спісе – менская вобласць – 2.3 мільёны рублёў. На Гомельшчыне ўсяго толькі дзве арганізацыі не заплацілі сваім супрацоўнікам заробкі. Пры гэтым сума, якая нявыплачаная – 1 мільён 363 тысячы рублёў. На Магілёўшчыне 11 арганізацыяў не выплацілі 436 тысячаў рублёў. Няма запазычанасці толькі на Берасцейшчыне.

Hавiны
Беларусы найбяднейшыя ў свеце
2018.10.20 17:44

СК, belsat.eu

Стужка навінаў