Праблему смяротнага пакарання ў Беларусі абмяркоўваюць у Бруселі


У падкамітэце па правах чалавека Еўрапейскага парламенту абмяркоўваюць сітуацыю са смяротным пакараннем у Беларусі.

Адмысловы дакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харасці кажа, што сітуацыя ў Беларусі са смяротным пакараннем не змянілася. Паводле арганізатараў, беларускае пасольства адмовілася ад удзелу ў сустрэчы. 

Пачаў Харасці з заявы, што Беларусь – гэта краіна, дзе няма прыватных медыяў.

«Мы можам запатрабаваць ад Беларусі, каб смяротнае пакаранне было адменена і сітуацыя з правамі чалавека палепшылася, каб не было штрафаў у адносінах да праваабарончых арганізацыяў.

У мінулым годзе было абвешчана ў 6 разоў больш працэдур з канфіскацыяй асабістага маёмасць», – падкрэсліў Харасці.

Слова пераданае Любові Кавалёвай, маці расстралянага за тэракт у менскім метро:

«Прызнання выбіваюцца пад катаваннямі як у дачыненні да зняволеных, так і членаў іх семʼяў».

Чытайце на belsat.eu:

Слова бярэ праваабаронца Андрэй Палуда:

«Калі чалавек прысуджаецца да смяротнага пакарання, ён, чакаючы смяротнага прысуду, не ведае, калі ён будзе выкананы. Ён можа чакаць два месяцы, каля года».

Паводле спадара Палуды, прысуды  выконваюцца СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага у так званым »калідоры смерці«.

«Прыводзяць у выкананне прафесійныя каты, якія жывуць сярод нас. Цела сваякам не ведаецца, і яны не могуць пахаваць сваіх родных па традыцыях сямʼі», – дадае Палуда.

Выступае Валянцін Стэфановіч: 

«У 1996 годзе не было альтэрнатывы смяротнага пакарання. Цяпер ёсць пажыццёвае зняволенне.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь прадугледжвае, што калі ўводзіцца мараторый або адмяняецца смяротнае пакаранне, не трэба праводзіць рэферэндум».

«Нашыя ўлады павінны прадэманстраваць сваю волю і ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне. Гэты крок будзе накіраваны на гуманізацыю нашага грамадства», – дадае Стэфановіч.

За дзесяцігоддзі сотні людзей падвергнуты смяротнаму пакаранню ў Беларусі. У мінулым годзе ў краіне здзейснена тры смяротных пакарання.

У нашай краіне ёсць пажыццёвае зняволенне як альтэрнатыва смяротнага пакарання. Памілаваць цяпер можа толькі прэзідэнт.

Але ўсяго толькі ў дачыненні да аднаго чалавека з прыкладна 400, і смяротны прысуд быў заменены на пажыццёвае зняволенне», – абагульняе спадар Палуда.

Онлайн-трансляцыю можна глядзець па спасылцы. Ёсць пераклад на расейскую мову.

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў