Праблемныя атракцыёны пасля працы летам раптам пачалі рамантаваць восенню

ВІДЭА

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Непаладкі ў праблемных атракцыёнах сталічнага парку Горкага, падобна, пачалі выпраўляць. Пра гэта «Белсату», праўда, не на камеру, распавялі працаўнікі парку, якія першымі пачалі біць трывогу.

Пра сітуацыю ў парку глядзіце сюжэт у поўным выпуску навінаў

Наведнікі парку адзначаюць, што часам нават страшна сядаць на некаторыя атракцыёны.

«Хоць выпадкаў ніякіх не было, але калі на іх катаешся, то рэальна страшна. Таму што трасуцца, скрыпяць».

«Вось мы на лебедзях каталіся, мне трохі было страшна. А так, у цэлым, у парку добрыя атракцыёны, я так лічу».

«Вы ведаеце, мы былі для самых малых, там нібыта нармальна. А для вялікіх мы проста не хадзілі».

«Не ведаю, мы не адчулі гэта, на тым, дзе каталіся было добра».

«Было б добра, каб адрамантавалі і зрабілі парк».

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Сезон традыцыйна завяршаецца напрыканцы верасня. Таму рамонтныя працы цяпер, калі літаральна праз два тыдні зачыняцца атракцыёны, выглядае сумнеўным, лічаць наведнікі парку.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары