Прабіў 23 шыны, бо змагаўся з выхлапнымі газамі: жыхара Лідчыны за гэта будуць судзіць


9 красавіка 54-гадовы мужчына вырашыў пазмагацца з выхлапнымі газамі – і прабіў 23 шыны ў 16 аўтамабілях прыпаркаваных на вуліцах 1-я Хасанаўская і Урыцкага ў Лідзе, паведамляе Упраўленне ўнутраных справаў Гарадзенскага аблвыканкаму.

Усе пашкоджаныя аўтамабілі былі прыпаркаваныя без парушэння правілаў дарожнага руху.

Фота – grodno.mvd.gov.by

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле арт. 339 КК («Хуліганства»).

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў